Skip to content

Day of Immunology

Personal tools
You are here: Home » Partners » Belarus

Belarus

Document Actions

Імунолагі Ў барацьбе за здароўе


Імунная сістэма засцерагае арганізм чалавека ад інфекцый і новаўтварэнняў. Парушэнні яе прыводзяць да такіх захворванняў, як ВІЧ-інфекцыя, грып, алергічныя захворванні, рэўматызм, рак. Разуменне механізмаў функцыянавання імуннай сістэмы з’яўляецца неабходнай умовай распрацоўкі эфектыўных метадаў лячэння.

На імунным адказе арганізма заснавана вакцынацыя – адно з найвялікшых дасягненняў медыцыны. Дзякуючы ёй Еўропа практычна пазбавілася ад адру, паратыту, краснухі, поліяміэліту, дыфтэрыі, слупняку. Нягледзячы на відавочныя дасягненні імуналогіі, важнасць яе як навукова-медыцынскай дысцыпліны часта недаацэньваюць.

У сувязі з гэтым імунолагічная грамадскасць пачынае кампанію па растлумачэнні значэння імуналогіі сярод вядучых вучоных, палітыкаў, а таксама зацікаўленай грамадскасці ўсёй Еўропы.

Еўрапейская федэрацыя імуналагічных таварыстваў, якая аб’ядноўвае 28 нацыянальных таварыстваў і больш за 17000 членаў, 29 красавіка 2005 г. праводзіць агульнаеўрапейскі Дзень імуналогіі

 

Created by bade
Last modified 03.03.2005, 29